О чём говорилось в моей первой статье по истории Гомеля / Рассказывает А. Ф. Рогалев

21.12.2015 10:26

Речь идёт о статье "Ад Гаміюкі да Гомеля", опубликованной в областной газете "Гомельская праўда" (№ 55 за 17 марта 1984 года). О некоторых обстоятельствах её создания рассказано в нашем материале по ссылке:

cms.moj-gomel.webnode.ru/news/kak-poyavilos-nazvanie-knigi-ot-gomeyuka-do-gomelya-rasskazyvaet-a-f-rogalev/

Приводим большую часть указанной статьи, напечатанной на белорусском языке.

Першае летапіснае паведамленне аб Гомелі датуецца сярэдзінай XII стагоддзя. І цалкам магчыма, што мінулі стагоддзі, перш чым у Іпацьеўскім летапісу пад 1142 годам з'явілася паведамленне аб Гомелі, і то ў сувязі з важнай для летапісца падзеяй: гутарка ішла пра міжусобную барацьбу князёў, у якой адзін з варожых бакоў атрымаў перамогу, захапіўшы землі сваіх праціўнікаў, у тым ліку і "воласць каля Гомеля".

Як сведчаць археалагічныя знаходкі, пасяленне на месцы сучаснага Гомеля існавала задоўга да 1142 года. Аднак абапіраючыся толькі на звесткі летапісаў і археалагічныя матэрыялы, мы не можам адказаць на пытанні: хто канкрэтна пражываў на тэрыторыі нашага краю некалькі тысяч гадоў назад і на якой мове размаўлялі гэтыя людзі?

На дапамогу археалогіі прыходзіць лінгвістыка, перш за ўсё геаграфічныя назвы, або тапонімы. Вядомы беларускі гісторык, этнограф, фалькрарыст і мовазнаўца А. Я. Багдановіч, бацька паэта Максіма Багдановіча, называў геаграфічныя імёны "мовай зямлі".

У мяжы нашага горада некалі працякала рэчка Гаміюка, ад якой цяпер засталіся невялікае азярцо і канава або роў, які старажылы называюць Гаміюк. Супастаўленне першапачатковай формы назвы горада - Гомій, якая існавала амаль да XVII стагоддзя, і назвы рачулкі Гаміюкі, сведчыць аб іх сувязі.

Як правіла, назвы пасяленням даваліся па характэрных асаблівасцях мясцовасці. А паколькі пасяленні ўзнікалі ў большасці па берагах рэк і азёраў, то, натуральна, пераймалі ад іх сваё імя.

Сучасная Віцебшчына, пскоўскія, наўгародскія землі - гэта гістарычная тэрыторыя славянскіх плямён крывічоў і наўгародскіх славен. Асвойвалі яны гэтыя мясцовасці, як сведчаць археалагічныя даследаванні, у V - VI стагоддзях наша эры. Дыскусійным з'яўляецца пытанне, адкуль прыйшлі гэтыя плямёны. Аднак сувязь тапаніміі Паўночнага Захаду і Усходняга Палесся, якая заключаецца не толькі ў адной агульнай для гэтых тэрыторый назве Гомель (вёска Гомель знаходзіцца ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці), але пацвярджаецца і падабенствам і іншых назваў, сведчыць аб магчымым руху славянскіх плямён на поўнач і паўночны захад з тэрыторыі беларускага Палесся.

Калі прыняць гэтую версію, то час узнікнення пасялення Гомель на рэчцы Гаміюка датуецца V - VI стагоддзямі.

На поўдзень і паўднёвы ўсход ад Усходняга Палесся вучоныя выявілі шматлікія рачныя назвы, якія ўзыходзяць да слоў іранскіх моваў.

Няма нічога дзіўнага ў тым, што пошукі слова, ад якога магла быць утворана назва Гаміюка, прымусілі звярнуцца да іранскіх моў (асяцінскай, таджыкскай і іншых). У іх сапраўды ёсць слова, падобнае на назву, якая нас цікавіць: хамі - "упадзіна, невялікая нізіна".

Гомель атрымаў сваё імя ад ракі Гаміюкі. Але само ўзнікненне пасялення на месцы сучаснага горада залежала не столькі ад невялікай Гаміюкі, колькі ад важнага воднага шляху - ракі Сож. Назва яе (больш ранняе - Сожа) супаставіма з найменнем Усожа (ёсць дзве такія невялікія рэчкі ў басейнах Дзясны і Сейма). Цячэнне Сейма геаграфічна прымыкае да тэрыторыі, дзе адзначаюцца шматлікія рэчкі з цікавымі назвамі Сазан і Сазон, якія не толькі напамінаюць нам назву больш буйнога Сожа, але і тлумачацца зноў-такі на аснове іранскага тэрміна саедзаен - "балоцісты"... 

Безумоўна, геаграфічныя назвы з цягам часу скажаюцца, пераасэнсоўваюцца, што адбылося, напрыклад, з тапонімам Гомель, які часта памялкова тлумачаць складам слоў "Го" і "мель". Але разам з тым відавочна і іншае: геаграфічныя назвы - гэта каштоўная крыніца для вырашэння складаных праблем этнічнай гісторыі краю.

Вот так мы писали в 1984 году. Конечно, наивно и не без ошибок, которые мы здесь опустили, цитируя свою публикацию. Основная ошибка (неправильность, о которой мы тогда не догадывались) касалась объяснения названия Волотова, сопоставлявшегося со словами волочить и волок. Конечно, нельзя отрицать наличия волоков в гомельских окрестностях, но название Волотова имеет совсем другое происхождение.

Несмотря на наивный, ученический характер первой нашей публикации историко-лингвистического плана основной вывод был сделан правильно: географические названия - ценный источник при решении сложных проблем этнической истории. Это положение в дальнейшем было развито нами и доказано на многочисленных примерах из топонимии Беларуси.

А. Ф. Рогалев, доктор филололгических наук, профессор.

P. S. Процитированная статья "Ад Гаміюкі да Гомеля" была подписана следующим образом: А. Рогалеў, асістэнт кафедры рускага, славянскага і агульнага мовазнаўства ГДУ.